Показать сообщение отдельно
  #109  
Старый 23.02.2012, 07:20
Виктор Трэвис
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

На *сенакосе
Станислав Тарашкевич
* * * * * *Вось, вось пачнецца касавіца,
* * * * * *Паспелі травы, ўсім не спіцца,
* * * * * *Люд закрывае свае дыркі,
* * * * * *У майстэрнях, ладзяцца касілкі
І вось прыйшоў,той дзень чаканы,
Высоткі косяцца, курганы,
Пасля пакосяцца нізіны,
Дзе ўчора шчэ раслі лазіны. * * * * * *
* * * * * * Вось трактара, за імі косы,
* * * * * * Вітаюць раннія іх росы,
* * * * * * *А кветкі траваў, гнуць галовы,
* * * * * * Касілак звон, чуваць сталёвы.
Ідуць касілкі грамадою,
Трактара едуць чарадою,
Па аднаму, а то па пары
Быццам па небу, плывуць хмары. .
* * * * * *І жыва косяць травы косы,
* * * * * *За імі роўныя палосы,
* * * * * *Я помню час той, тое ранне,
* * * * * *І вельмі смачнае сняданне.
А вось і сонца выйшла ўрору,
І па ўсяму таму прастору,
На травы лье, свой свет яскравы,
Каб сохлі, скошаныя травы .
* * * * * *А сколькі смеху тут, раздолле,
* * * * * *І жартаў, штурхання, сваволля ,
* * * * * *Хутка абед, ужо не ўстрымацца
* * * * * *Бягуць у Дэйму ўсе купацца.
А ў той вадзе, ну я не знаю,
Там пяць хвілін, падобна раю,
Пазнаць мне гэта ўсё прышлося,
Калі я быў на сенакосе!
* * * * * * *Навальніца
Станислав Тарашкевич * * * * * *
Вось, распачнецца навальніца
Маланак ў небе бліскавіца
Ускалыша землю гром магучы
Далёкі, страшны і дрыгучы
* * * * * *Прырода поўная імкнення
* * * * * *Як бы кацёл у час кіпення
* * * * * *І прышлі хмары нечакана
* * * * * *Хаця і парыла ўжо зрана
Ламанка ў небе хрысціць хмары
І грома страшныя удары
Жывому страшна, шмат трывогі
Мо голас Божай засцярогі
* * * * * *Рве моцны вецер, усё гудзе
* * * * * *І навальніца ужо ідзе
* * * * * *Упала кропля і другая
* * * * * *І ўсё вадою залівае
Магучы гром, калоціць хмары
Гук аблятае ўсе абшары
Вада сцяною над палямі
Із неба льецца ручаямі
* * * * * *І пралятае гук грымотны
* * * * * *Паліў зямлі будзе дабротны
* * * * * *Усюды спынена работа
* * * * * *Зірнеш вакол адна любота
Ответить с цитированием