Жонка мая злая
Станислав Тарашкевич
Жонка мая злая мяне лае, перыць,
Праўду матку рэжа, як ёй не паверыць!
- Быў ты старшынёю, а патым быў мэрам -
Кажны дзень служыў ты там сваім паперам.
Я дзяцей расціла і кароў трымала
Ты ўсё на рабоце бачыў іх ты мала;
Ты сеў ў машыну а я бяру ровар:
Пру дзяцей у садзік, а па вёсцы говар.
Хоць і старшыня ён, хоць калгас харошы,
Нам лягчэй жыць стала зарабляем грошы -
Аднак сваёй жонцы памагаці трэба
Ато жонка злая перыць яго лая.
Быў бы не гультай ты, не сядзеў ў канторы
Вымыу бы падлогу, навесіў *бы шторы,
Ты рабіць не хочаш, хата табе дача
Я сям'ю цягну ўсю, як калгасна кляча.
То ёй мала грошай, дрэнная машына
То з іншаю бачыла сваімі вачымі
То я задзяржаўся на калгаснай сходцы,
То я засядзеўся з майстрамі ў калодцы.
Кляне мяне жонка, лае мяне перыць
Мне нават няёмка, ўвесь калгас ёй верыць
Я сяжу сумую - сёння жонка злосна,
Вып'ю чуць гарэлкі, а то вельмі млосна.
Выпіў адну чарку - гэта зусім мала
Трэба шчэ дабавиць, каб чуць лепей стала
Выпіў так бутэльку і забыў пра гора
Весела мне добра, па калены мора.
Бяру з хаты грошы, іду да суседа,
Бяром яшчэ літар, п'ём пасля абеда,
За поўнач да хаты п'яны валакуся
- Чаго ты дабілася, мілая Лідуся?!
Прывалокся п'яны, табе не падмога
Са мной не брашыся, слізкая дарога
Ад снядання смачнага радаваўся б роцік -
Да мяне дарога сёння праз жывоцік!
Мне баліць галоўка, сэрца, з грудзей рвецца,
Цяжка мне і дрэнна, а яна смяецца
Я іду на кухню, каб вады напіцца
Дзяржуся за сценку, каб не паваліцца.
Яна страпянулася, кажа: Праўда Стасік!
Скок скарэй на кухню, хваць з паліцы тазік
Я дастаў муку ёй, мы мяшаем цеста -
Так вось сваю жонку стаўлю я на месца!
|