Пра *каханне
Станислав Тарашкевич
Як зоркі ў небе заззялі
І месяц на небе зыйшоў
Стамлённыя людзі ўсе спалі
Пад вокны твае я прыйшоў.
А ты прыкрываючы вусны,
Сказала: "стамілася я!"
Яж думаў прышоў не дарэмна
Кахана сяброўка мая.
Але ты прасіла пяшчотна,
А, я, закаханы даўно,
Пярэчыць табе не меў мочы
І ціха пакіну вакно.
Назаўтра прыйшоў раніцою,
Але ты сказала зноў мне,
- Каровы на луг гнаць парою
Дый *мама мая ўстае.
Прыйшоў у абед на спатканне
А з неба пёк сонца агонь
Чакаў я цябе дзьве гадзіны,
Як быццам прывязаны конь.
А ты працавала ў полі
Вязала ты з мамай снапы.
Мне сэрца шчаміла ад болі
Я думаў, дзе дзелася ты.
Да пазна я дзяжурыў ля хаты,
Пакуль не з'явілася ты,
- Сказала: ад стомы праклятай,
Валюся, прабач, мяне ты.
Калі ты, калі перастанеш
Нягодніца мучыць мяне?
Знайду я другую, памянеш,
Як заўтра не убачу цябе!
|