Адпачынак
* Станислав Тарашкевич
Зноў адпачынак я ў мамы
Кашу траву, ад поту змок
І мамы голас так знаёмы
Заве: "Паесць ідзі сынок"
* * * * * *Я паглядзеў на сіне неба
* * * * * *Не спадзе доўга шчэ раса
* * * * * *Крычу: "Матуля пакашуся
* * * * * *Пакуль не тупіцца каса"
І так ганяю круг за кругам
Пакосы роўныя кладу
І пакуль моцна не стаміўся
Хутчэй паснедаю пайду
* * * * * *У хаце пахне смажанінай
* * * * * *Стаіць патэльня на стале
* * * * * *І Бачу з шафы мая мама
* * * * * *Гарэлкі пляшку дастае
"А як далей" нібы знарок
Мяне пытае ціха мама
Пабудзешь сколька дзён сынок?
Чакае фарбы яшчэ рама
* * * * * *Яшчэ і клетку для каровы
* * * * * *Зламалі з восені вятры
* * * * * *Я ёй адказваю: "Не бойся
* * * * * *Усё зраблю і вось тады"
І мая мама з добрай верай
Не падвядзе яе сынок
Нячутна зачыняе дзьверы
Цяпер няхай і з'есць блінок.
|