Показать сообщение отдельно
  #46  
Старый 22.11.2011, 19:18
Вячеславич
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Хто такі абвінавачаны ў тэрарызме Канавалаў?
19.09.2011, 15:28 Суд по делу о теракте в метро
Віталь Ругайн, Еўрарадыё
Еўрарадыё паспрабавала разабрацца ў асобе "беларускага тэрарыста". Што пра яго кажуць сябры і калегі? Ці верыць у яго вінаватасць маці?
Саслужыўцы абвінавачанага ў тэрарызме Дзмітрыя Канавалава пазнаюць яго на запісах з камер мінскага метро, але нічога кепскага пра яго сказаць не могуць. Маці Канавалава не верыць у вінаватасць сына, але нічога не робіць, каб яго абараніць. Еўрарадыё паспрабавала даведацца больш пра асобу "беларускага тэрарыста".
Сяргей служыў у войску разам з Канавалавым. Пасля арміі яны сустракаліся аднойчы ў Віцебску, згадвалі службу.
"Спакойны, адэкватны чалавек быў. Мяне выклікалі ў міліцыю, пракуратуру, КДБ. Я і там тое ж казаў: што нічога кепскага пра яго за паўгода службы не магу сказаць. Толькі са станоўчага боку".
Пасля тэракту саслужыўцы былі вельмі шакаваныя, не маглі паверыць, што гэта мог зрабіць Канавалаў. Некалькі разоў праглядалі відэа з камер метрапалітэна і прыйшлі да адназначнай высновы.
"Калі глядзець на відэа, канешне, магу сказаць, што гэта ён. А так ніколі не ведаеш, што ў чалавека ў галаве і чаго ад яго чакаць. З хлопцамі, з якімі служылі, праглядалі і абмяркоўвалі. Там на відэа няма яго твару, але на некаторых кадрах, напрыклад, на мастку перад выбухам, паводзіны і звычкі канкрэтна яго. Зноў жа ўся вопратка, у чым ён хадзіў. У гэтай сваёй чорнай куртцы з шматлікімі заклёпкамі і замкамі, штаны гэтыя. Што на відэа, што на фотках, я не сумняваюся, што гэта ён", — кажа Сяргей.
Зразумець прычыны такога злачынства не змог і іншы саслужывец Канавалава, але таксама дакладна пазнаў яго на відэа.
"Калі сумку ставіў у метро, паўсюль быў падобны. Ён гэта стаяў. Я пазнаў яго па шмотках і па стойках ягоных. Я не мог чакаць, што ён такое зрабіў. Гэта нерэальна было. Ён быў спакойны заўсёды, ціхі. Калі ён гэта зрабіў, напэўна, людзей ненавідзеў. Больш нічога не можа быць. Ён спакойны быў, як мышка! Ды па ім увогуле нічога не скажаш, што ён нешта можа зрабіць".
Ответить с цитированием