Показать сообщение отдельно
  #28  
Старый 18.05.2009, 00:45
Жанна Матусэ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Чытаю форум і маўчу заўсёды - бо вельмі стомленая: работа, хоць і ВЕЛЬМІ цікавая, але толькі 400-500 т.р. у месяц( адкуль такія лічбы аб сярэдняй зарплаце ў РБ?). Каб вучыць траіх дзяцей у ВУЗах Мінска, трымаю карову ( ва ўсім Дараганаве толькі чатыры кароўкі засталіся), свінней і г.д. Адных катоў-дармаедаў дзевяць штук назбіралася: чуюць, дзе малачком пахне. Прабачце, што не па тэме. А цяпер дакладна па тэме: пара Ціхановічаў так раздражае, што мы з дачкой і зяцем ледзь не пабілі тэлевізар і тапкамі, і тымі ж катамі, каб гэты таварыш не сурочыў галасаванне за Рыбака з першых жа хвілін. А я вельмі перажываю за Насцю Прыходзька: песня цудоўная, толькі афармленне яе не для такога конкурса. Крызіс: усе хочуць здымаць стрэс, а не глядзець на пакуты і слёзы. Лепш на прыгожыя станікі турчанак( і не патапіў іх Сценька Разін , і балгары ім усё даравалі - 12 балаў паставілі, а Расіі - 0 ).
Ответить с цитированием