Показать сообщение отдельно
  #356  
Старый 21.04.2011, 18:09
Геннадий Гкин
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Вельмі б хацелася ўбачыць таго танцора ці, хоць бы, пазнаць яго імя, які смог бы ператанцаваць галоўнага і лепшага "танцора" краіны... Адкуль гэтулькі зла да навакольнаму нас свету і да людзей якія у ім жывуць... Вялікдзень у краіне, а мы замест прабачэння ўсе "ворагаў" шукаем, каб апраўдаць уласную бясталентнасць,"скачам" на костках трагічны загінулых, як калісьці на костках "БЕЗ ВЕСТКІ ПРАПАЎШЫХ"... толькі б уладу ўтрымаць... Такое пачуццё, што ў краіне раптам усё змерлі, ці "адключылі" сваю свядомасць, у лепшым выпадку - на час "заснулі"... каб не патрапіць у рады "тэрарыстаў", "паскуддзя", "ідыётаў", "адмарозкаў" і "ворагаў народа", і застаўся ўсяго толькі адзін чалавек сам з сабой размаўляючы, які абяцае і што пераконвае сам сабе... без адзінага даляра ў кішэні і з даўгамі ўсім нашым будучым унукам... Што ж мы нарабілі сваім нежаданнем думаць і бачыць далей уласнага носа, думаючы толькі пра ўласнае пуза... за чужыя грошы...
P.S. Напісана з акаўнта брата Генадзя, часова заблакаваным на гэтым сайце Віктарам Грінкевічам ... пакуль незразумела кім і чаму...
Ответить с цитированием