Добры дзень у хату! Вялікі дзякуй за завітанне ў групу. (L)
Я беларуска, нарадзілася і ўзрасла на Лунінеччыне, у сэрцы Палесся. Доўгі час жыла ў Мінску, палюбіла яго ўсёй душою.
Потым лёс склаўся так, што вось ужо 28 гадоў жыву на чужбіне, страціла грамадзянства.
Але я не забываю свае корні, была ёсць і буду беларускай, такою і памру (спаздяюся, не хутка :-) , бо жыццё прыгожая штука).
Жадаю ўсім самага найлепшага! (K) (D) (D)
|