Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. (http://politikforum.ru/index.php)
-   Белоруссия (http://politikforum.ru/forumdisplay.php?f=11)
-   -   СЁНЬНЯ - ДЗЕНЬ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ!!! (http://politikforum.ru/showthread.php?t=3992)

Super Girl 27.11.2008 20:59

СЁНЬНЯ - ДЗЕНЬ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ!!!
 
88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў, якія пасоўваліся з усходу.
Збройны супраціў аказвала 1?я Слуцкая брыгада, што складалася з двух палкоў: Слуцкага і Грозаўскага. Брыгада, а яе ўзначаліў Антон Сокал-Кутылоўскі, была сфармавана паводле рашэньня Зьезду случчакоў, што прайшоў 14 лістапада, на ім таксама быў створаны палітычны орган - Рада Сулуччыны (узначаліў Уладзімер Пракулевіч).
Паўстанцы прызнавалі вярхоўнай уладай на Беларусі Найвышэйшую раду БНР.

Super Girl 27.11.2008 21:00

Случчакі трымалі фронт працягласьцю 60 км па лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна, а найбольш значныя баі адбыліся ля вёсак Морач, Вызна, мястэчкаў Капыль ды Семежава. 13 сьнежня паўстанцы нават здолелі заняць Семежава.
Пад канец сьнежня паўстаньне было задушана, а змагары мусілі перайсьці за раку Лань, на польскі бок мяжы.

Super Girl 27.11.2008 21:02

На эміграцыі пасьля вайны дзень 27 лістапада адзначаўся як Дзень Герояў. А на поўдні Баварыі, ля возера Лютэнззэ (гэта на мяжы з Аўстрыяй, непадалёк ад зімовага курорту Гарміш-Партэнкірхен) ў 1948 г. беларусамі, што тады знаходзіліся ў паваенных лягерах для перамешчаных асоб, быў пастаўлены помнік слуцкім паўстанцам.

ВЕЧНАЯ СЛАВА НАШЫМ ГЕРОЯМ! (F)

Аз Есмь Царь 28.11.2008 16:03

Это кто - герои???

Super Girl 01.12.2008 01:49

5 сьнежня а 19-й гадзіне на Сядзібе БНФ, што знаходзіцца па адрэсе Машэрава, 2 (станцыя мэтро "Плошча Перамогі" ) адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма "Слуцкі Збройны Чын" пра падзеі антысавецкага паўстаньня 1920 года на Случчыне.
Уваход вольны.

Аз Есмь Царь 01.12.2008 07:40

Ну хоть так посмотрят.

Абориген 01.12.2008 08:47

оль, ломаный какой-то белорусский у вас. вы случайно его не за границей учили? ;)

Бешеный 01.12.2008 15:02

на роднай мове не размауляюць, а беларусамi *усе лiчаць

I гiсторыi няведаюць

Бешеный 01.12.2008 15:03

это я про " а кто герои?"

Автор Кам 01.12.2008 16:43

...Да в топку таких героев!...Тоже мне,"борцы за всенародное счастье"...Тьфу *(N)...

On-Line 01.12.2008 17:00

Героі - гэта тыя пра каго жыве добрая памяць у народзе. Пра случчакаў, якія ў 20-м змагаліся за волю Бацькаўшчыны памяць жыве амаль 90 гадоў і так будзе пакуль жыве Беларусь!

Усіх беларусаў віньшую з мінуўшым сьвятам!

Аз Есмь Царь 01.12.2008 17:32

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B5_%D0%B2% D0%BE%D1%81%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5

Не так все просто.И далеко не герои.

On-Line 01.12.2008 19:40

У залежнасьці ад дыскурса любога хто змагаўся за штосьці *можна прадставіць героям альбо антыгероям. Прыклад: Спартак для рабоў герой і змагар за свабоду, для рымлянаў - бандзіт і тэрарыст. Я разглядаю Слуцкі Збройны Чын з пазыцый беларускай незалежнасьці і імкненьня беларускага народа да свабоды. І вось тут можна падрабязьней пачытаць чаму: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B1% D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D1%8B_%D1%87%D1%8B%D0%BD

Super Girl 01.12.2008 22:00

Тов.Сергей Тулай,

з роднай мовай нараджаюцца, яна дадзена продкамі, яе любяць ды шануюць з маленства. Адно, што ня ўсім *гэта зразумець. *(tr)

Аз Есмь Царь 02.12.2008 11:43

http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF% D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5

Ну и здесь еще можно почитать.

Аз Есмь Царь 02.12.2008 11:44

Да и насчет языка ужу все переговорено.Особенно насчет белорусского.

Аристотель 02.12.2008 12:05

Оля, а где можно скачать фильм про Слуцкое Восстание?

Абориген 02.12.2008 16:33

Ольга: я вам не товарищ вовсе : вы так и не ответили на вопрос. вот я вырос в беларуси, но не слышал такого причудливого языка на котором вы разговариваете.

On-Line 02.12.2008 21:00

2 Віталій.

Талкова напісана. Шкада, што толькі адна крыніца. Пра такія падзеі павінны быць складзеныя больш ёмістыя працы. Хаця і гэта даволі грунтоўна.

Дзякуй, было цікава пачытаць!

Super Girl 02.12.2008 22:15

Шкада Вас, Сергей, што ня чулі Вы беларускай мовы, тым больш у Горадні. Можа проста асяродзьдзе ў Вас адпаведнае? Ці Вы ў сваім веку ня ведаеце, што ёсьць клясычны правапіс? *:-(


Текущее время: 08:57. Часовой пояс GMT.

Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot