Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. (http://politikforum.ru/index.php)
-   Белоруссия (http://politikforum.ru/forumdisplay.php?f=11)
-   -   БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ (http://politikforum.ru/showthread.php?t=3935)

Bon Jour 06.10.2010 21:23

БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ
 
budzma.org i tut.by арганізавалі сумесны праект “Быць беларусам – што гэта значыць?”.
Вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказвалi, што для іх значыць быць беларусам.
Ім прапаноўвалася адказаць на адны і тыя жа пытанні. Як бы на іх адказалі Вы?

Bon Jour 06.10.2010 21:23

– Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
– Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
– Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх - беларус не беларус.
– Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
– Беларус без ведання беларускай мовы ці беларус?
– Чым беларускім вы ганарыцеся?
– Што робіць нас беларусаў адметнымі сярод суседзяў?
– Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
– Як вы бачыце будучыню Беларусі?

Bon Jour 06.10.2010 21:25

Ігар *Гулюк, начальнік аддзела дакументацыйнага забеспячэньня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь

– Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

Гэта значыць жыць жыццём сваёй краіны, дзе б ні жыў. Любіць і шанаваць сваю гісторыю, якая б яна ні была.

Bon Jour 06.10.2010 21:30

– Назавіце тры/пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх - беларус не беларус.
Ігар Гулюк
- Выданне першай беларускай кнігі Францішкам Скарынай.
- Статут ВКЛ *1588 года, у прадмове да якога Леў Сапега адзначаў: “Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем”.
- Паўстанне Кастуся Каліноўскага з яго ідэяй дэмакратычнай народнай дзяржавы .
- Абвяшчэнне БНР без якой бы не было і ССРБ, і БССР, і нашай Рэспублікі Беларусь.

Bon Jour 06.10.2010 21:35

– Беларус без ведання беларускай мовы ці беларус?
Ігар Гулюк
Не, бо мова адметная рыса кожнай нацыі.

E-Name 07.10.2010 17:39

Не гандляваць незалежнасццю, сябраваць з усiмi суседзямi, ганарыцца сваёй краiнай... Усё тое, чаго зараз няма у так званага прэзiдэнта.

Bon Jour 07.10.2010 21:17

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы.
Быць беларусам для мяне азначае ганарыцца нашай тысячагадовай гісторыяй і тым, што наша нацыя вытрымала такія ўмовы, у якіх шмат іншых загінулі.

Bon Jour 07.10.2010 21:49

Севярын Квяткоўскі, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамi!», журналіст, літаратар, блогер.
Чым беларусы розьняцца міжсобку?
“Скажыце, чаму ваш лёзунг “Будзьма беларусамі!” – мы і так беларусы!” – чуваць абураны голас.
Адказ: “Чым дакажаце?”

Bon Jour 12.10.2010 21:12

Сяргей Дубавец, пісьменнік, крытык, выдавец.
Ня быць беларусам – значыць, рабіць выгляд, што цябе няма.
Гаворка ідзе пра базавы інстынкт самазахаваньня, які выяўляецца двума спосабамі.
Першы – мімікрыя: я схаваўся, зьмяніў афарбоўку, зьліўся з прыродай, з натоўпам, з фонам. Ці – прыкінуўся мёртвым. Мяне няма.
Другі спосаб – праз выяўленьне ўласнае самасьці, тоеснасьці, адметнасьці ад іншых. У абодвух выпадках ты маеш шанец выжыць, але ў першым выпадку проста выжываеш, а ў другім выжываеш як ты.
Быць беларусам – гэта работа. Работа гаварыць па беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасьці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненьнямі шчасьця.
Калі беларус гаворыць па-расейску, ён ня робіць сваю работу быць беларусам, але ён ня робіць і работу быць расейцам, ён толькі спакушаецца плёнам работы расейца і ягонымі кароткімі імгненьнямі шчасьця.
Мімікрыя – не работа. Гэта неўсьвядомленае перажываньне, загнанае ў падкорку. Што б табе ні казалі беларусы, якія ня робяць сваёй беларускай работы, але іх нацыянальная здрада сядзіць у іх пад страўнікам. Яны гоняць ад сябе непрыемныя думкі прэч, але тыя ад гэтага толькі глыбей выядаюць нутро і часьцяком прыводзяць да фізычных разладаў і хваробаў.

Абдурахманов 21.10.2010 18:38

Численность населения *Республики Беларусь
.(по данным текущего учета) на 1 сентября 2010 года составила 9466,6 тыс. человек и по сравнению с началом года сократилась на 13,6 тыс. человек. Сокращение численности населения обусловлено превышением на 19780 человек числа умерших над числом родившихся при положительном миграционном приросте 6162 человека.

E-Name 22.10.2010 01:00

Это плохая новость. Если демографию поправлять приезжими, то с такими темпами скоро население РБ станет смуглым и узкоглазым.

No Stress 22.10.2010 23:40

С маленького мобильничка, но такое предложенище!!! И самое главное - 100% ПРАВДА.

No Stress 22.10.2010 23:40

Быць беларусам – гэта работа. Работа гаварыць па беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасьці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненьнямі шчасьця.
А я

No Stress 22.10.2010 23:42

Простите, не дописала. А я считала что это удовольствие и само-собой разумеющееся.

Bon Jour 23.10.2010 18:31

Алесь Грыцанаў, фiлосаф, выкладчык.
- Якія унікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
- Гатоўнасць шмат часу трываць не надта моцныя здзекi, але ў выпадку пераходу катам нейкай мяжы - выбухнуць паўстаннем.
Абыякавасць да пытанняў "чысцiнi крывi", абы суседзi не перашкаджалi жыць.
Павага да працы пры нейкай пагардзе да сапраўднай адукацыi.
- А што робіць беларусаў адметнымi ва ўсім свеце?
- Шмат вякоў сумеснага жыцця побач з Расіяй і Польшчай: мы засталiся беларусамi.

Bon Jour 31.10.2010 17:31

Вольга Акуліч, аўтар-выканаўца, лідэр гурта WERASEN, прадусар прадакшн-студыі "Экстрым ТВ"
- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
- Для мяне быць беларускай - такая ж натуральная рэч, як быць жанчынай. Таму мне вельмі цяжка даць гэтаму вызначэнне. Напэўна, быць беларусам - гэта вызнаваць сябе беларусам, незалежна ад таго, колькі і якой крыві цячэ ў тваіх жылах.
- Беларус без ведання мовы - беларус?
- Як бы ні хацелася падацца мяккай і некатэгарычнай - але не. Больш за тое, я лічу, што выказванні "не ведаю, таму што вакол не гавораць", "не вывучыў, бо складана" гавораць пра ляноту і нізкі інтэлектуальны ўзровень. А яшчэ горш характарызуе людзей нежаданне ведаць мову, пагарда да яе. Доўга жыць на Беларусі (а тым больш тут нарадзіцца) і не разумець беларускай мовы - гэта прыкмета ўжо клінічная. Іншая рэч - уменне добра гаварыць па-беларуску. Тут галоўнае практыка. Ясная справа, нашмат лягчэй ісці па шляху найменшага супраціўлення. Я і сама ў штодзённым жыцці працэнтах у 70-ці выпадкаў размаўляю па-руску. Магчыма, з падманнага разумення павагі да суразмоўцаў. А вось пісаць любыя тэксты мне прасцей па-беларуску, бо я па-беларуску думаю.
Радуе тое, што сёння нараджаецца свайго кшталту мода на беларускую мову. І хочацца ў меру сіл у гэтым працэсе паўдзельнічаць.

Кребс 03.11.2010 10:59

...Из интервью с Берндом Штанге,тренером национальной сборной Беларуси по футболу(немцем,кто не знает)..."""..
- Знаю, что у Вас есть семья. Но все же хотелось бы задать вопрос про белорусских девушек и женщин. Кто красивее - немки или белоруски?
- Я уже ветеран. Но, когда хожу по Минску, любуюсь белорусскими девушками, которые прогуливаются по городу. Они всегда ухожены, обращают внимание на свою одежду. Определенно, белоруски красивее женщин Германии, и лучшие во всей Европе."""" * ;-) (Y) (Y) (Y)

Bella Donn 03.11.2010 22:21

Сегодня ездили к брату на северо-запад Минска(больше месяца не были в тех краях).Хочу просто поделиться своими впечатлениями...
Так вот охватило такое ощущение,что страна-это единая большая стройка(а строительство всегда вызывает восхищение!!!) От рыночного комплекса "Ждановичи" идёт прокладка линии для скоростного наземного транспорта(скоростные трамвайчики будут идти через весь город в те районы,где пока нет возможности провести метро),повсюду возвышаются строительные краны,ещё весной стояли старые сталинки,а сегодня уже ехали по расширенной магистрали(вместо 3-рядной дороги уже 6-рядная,строятся мосты,подземные переходы,новые дома...Аж дух захватывает от такого масштаба!!!Столько новых микрорайонов,домов-это значит,что люди получают жильё!
Уже полным ходом идёт работа на строительной площадке под Чайна-сити-вот это размах!!!
Заехали за номерами на машину брата:поставил машину на учёт и сегодня же номера получил. Людей,регистрирующих новые авто столько,что мы с мужем были просто шокированы:при входе в павильон выдаётся талончик с порядковым номером,так вот спустя час после открытия брат был 814-ым!!!
Наблюдали такую картину:идёт обрезка деревьев...тут же все ветки закладываются в какую-то мудрёную машину и из неё выходит уже готовая ЩЕПА. Мы с открытыми ртами наблюдали за этим процессом и приятно удивились,что и на ЭТО в государстве нашлись немалые деньги и у НАСТОЯЩЕГО хозяина ничего не пропадает,всё идёт в переработку и на пользу!
Вот и скажите:как можно воспринимать успехи страны и народа ИНАЧЕ,чем ПОЛОЖИТЕЛЬНЫМИ?! Да не надо никаких слов-стОит всё это ВИДЕТЬ и ЦЕНИТЬ!!!

Хуан Миг 03.11.2010 23:39

Вот это да!!! Щепа!!! Из деревьев?!?!? Афигеть!!! А где посмотреть на это чудо техники?

Да это еще что. В гомеле одуванчики и ромашки зацвели! Ни при башлевиках ни при шушкевиче не было такого. И все благодаря чуткому и мудрому руководству нашего единственногонепогрешимогосветлоликогобатьки!!!!

Bella Donn 04.11.2010 15:41

Бычков,вы просто тупо ЗАЦИКЛИЛИСЬ только на НЕГАТИВЕ и ничего,кроме этого,НЕ ВИДИТЕ!!!В который раз говорю:снимите ЧЁРНЫЕ очки и вы многое УВИДИТЕ,кроме той темноты,что у вас в душе и на глазах. Для ОСОБО ОДАРЁННЫХ:перечитайте пост,если уж ВЛЕЗЛИ туда,куда лично вас и не приглашали!Щепа из ОБРЕЗАННЫХ веток-не тупите,пожалуйста,иначе по вашему образу об оппозиции будут судить по таким,как вы,ОГРАНИЧЕННЫМ!


Текущее время: 16:43. Часовой пояс GMT.

Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2024, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot