![]() |
Аб якой краiне i незалежнасцi можа iсцi гутарка, калi народ сваей мовы не мае?! Калi прымалi гэты закон было зразумела, чем усе скончыцца... Хто будзе вывучаць родную мову, хто будзе размауляць на ей, калi у гэтым няма патрэбнасцi?
Я згодная з Валянцінай. Мне ад ўспамінаў таго часу становіцца сумна. |
Я з вамі згодны!!! Першым, хто павінен перайсьці на беларусскую мову-гэта Лукашэнка, чынушы, тэлебачанне. А народ подхопіць!!!
|
Мяне здзіўляе чаму прэзідэнт за 14 гадоў ні разу не звяртаўся да народа на беларускай мове. Або яна яму не родная? (dt) Калі ён не хоча падхопліваюць то іншыя могуць падумаць што гэта не трэба.
|
Люба, аб чым Вы кажаце?! Наш Прэзiдэнт i па-руску не звяртауся! Яго гутарка - гэта адна "трасянка" - слова па-руску, слова па-беларуску! Закан аб двухмоуi у дзеяннi!
|
(fr) Так вось яно што! Гэта ў яго двухмоўе адразу ідзе згодна канстытуцыі!! Да чаго дайшоў прагрэс!
|
Тады зразумела чаму некаторыя думаюць, што беларускі гэта амаль рускi :-D
|
Гэта было б смешна, калi б не было так сумна!
|
Прачытала, што ў Беларусі зачыняюцца беларускiя школы (беларускамоўныя). Вельмі сумна.
|
Люба, а каму яны патрэбные? Здаваць на экзаменах у вышэйшыя адукацыйные установы фiзiку и матэматыку на беларускай мове у той час, калi iх па-беларуску не ведаюць выкладчыкi?!
|
Валюшанька!!! Чаму не ведаюць выкладчыкі беларускай мовы? Яны такі і не кепска размаўляюць па-беларуску. Яны добра валодаюць прафісійная лексікай, напрыклад на гістфаку.
|
Спроба вярнуцца да роднай мовы, спадарства, была прысечана яшчэ ў 90-я гады непрадуманай дзяржаўнай палітыкай у адносінах да яе. Намер быў цудоўны, а вось спосаб зусім савецкі: загадалі-зрабілі і як мага хутчэй адрапартавалі. На жаль далёка не ўсе ў дастатковай ступені адчувалі сябе гатовымі амаль што з наступнага дня загаварыць, пісаць, працаваць, ужываючы родную, нават калі яе і прызнавалі такой, мову. Як казалі продкі, што хутка робіцца, сляпым народзіцца... Ці, як кажуць расіяне, "благими намерениями ..." Кожнаму, хто па-сапраўднаму меў дачыненне да развіцця і распўсюджвання роднай мовы вынік быў зразумелы адразу.
|
Тамара! Не магу не пагадзiцца, што спроба насадзiць беларускую мову не была iдэальнай, а Вы ведаеце iншы спосаб вярнуць людзям паняцце i разуменне роднай мовы? На мой погляд, не магчыма было абысцiся без прымусу. I я упэуненна, што калi б не Лукашэнка з яго прарасейскай палiтыкай, гэты прымус дау бы добры плён! На Украiне таксама усе размаулялi па-руску! I таксама былi незадаволеныя тым, што дзяржаунай мовай з'яуляецца толькi украiнская! А паглядзiце зараз! Усе размауляюць! Усе задаволеныя! Толькi беларусы не ведаюць сваёй мовы! А украiнцы - малайцы! Вось Вам i наглядны прыклад "савецкага спосаба"*-)
|
Я лічу, хто хоча размаўляць па-беларуску, няхай гаворыць. Ім ніхто не забароніць. Я валодаю беларускай мовай, я яе ведаю і я гэтым ганаруся!!!
|
Люблю сваю Радзiму, родны Мiнск, нашу беларускую мову.
Ганаруся сваей краiнай! Усiм жадаю щасця!!! (F) (F) (F) (nt) (nt) |
А я ў нядзелю пайду ў царкву на літургію на беларускай мове ў Празе. Вось :-$ Таксама жадаю ўсім шчасця і добрага Вялікадня!
|
Валянціна, у пытанні нацыянальнай мовы нельга параўноўваць Беларусь з Украінай. Там і раней значная частка насельніцтва карысталася роднаю мовай у адрозненні ад беларусаў, дзе беларускамоўныя школы існавалі толькі на вёсцы, а чыталі родную літаратуру адзінкі аматараў. Аднак адносіны да яе былі больш цярпімымі чым у 1990-2000 гады. Што ж да таго, што зараз усе на Украіне задаволены і размаўляюць на украінскай мове, дык гэта зусім не так.
Нацыянальнае пытанне не павінна быць разменнай манетай у палітычных гульнях любой краіны. Павінна быць прадуманая праца ў напрамку адраджэння роднай мовы поруч з трывалым разуменнем народа, што веданне большай колькасці славянскіх моў толькі ўзбагачае нас. Адукаваны чалавек заўсёды перайдзе на мову субяседніка, толькі для гэтага патрэбна тую мову ведаць... Есць і яшчэ адна прычына, пра якую амаль не ўзгадваюць, але яе нельга не ўлічваць. Не чытае моладзь ні па-расейску, ні па-беларуску. Дзе ж ужо тут размаўляць!!! |
Тамара (цезка маёй матулі), я з вамі згодны на ўсе 100%. Сапраўды, наша моладзь зусім не чытае мастацкую літаратуру, ні якую. У іх на гэты конт зусім другія інтарэсы, ці цікавасці (як правільна?).
|
Тамара, вынiк Вашага паста - гэта вынiк аб тым, што моладзь не ведае роднай мовы i гэта асноуная прычына для таго, каб руская мова была дзяржаунай? Я правiльна Вас зразумела?
|
Не, гэта вынік шматгадовай непрадуманай палітыкі ў адносінах да мовы.
|
Тамара, у Беларусi значная частка насельнiцтва - пенсiянеры, яны ж i адзiн з самых актыуных слаеу, на выбарах значная месца займаюць менавiта яны. Пры чым тут моладзь? Моладзь часцей за усе увогулле не цiкавiцца палiтыкай? Гэта усе да рэферэндума, на якiм i было вырашанна пытанне пра двухмоуе.
А што тычыцца таго, что моладзь не ведае мовы, то нiжэй я ужо казала пра гэта... Дзе iм ведаць мову, калi беларускамоуных школ няма, у ВАУ не выкладаюць па-беларуску, у дзяржауных установах размауляюць i пiшуь толькi па-руску? |
Текущее время: 12:06. Часовой пояс GMT. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2025, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot